БЕЛ Ł РУС

Гулянні ў Смалявічах: 10 чалавек

29.06.2011 / 21:57

У Смалявічах маўклівая акцыя прайшла без затрыманняў. На плошчы знаходзілася каля 10 «хлопальнікаў». Яны прыйшлі разам з дзецьмі.

У час правядзення на плошчы не прысутнічалі міліцыянты ў форме, аднак за ўдзельнікамі ўвесь час назіралі невядомыя асобы ў цывільным. Калі «хлопальнікі» сабраліся разыходзіцца, асобы ў цывільным падыйшлі да дзяўчыны з фотаапаратам і сталі патрабаваць знішчыць фотаздымкі.

Як паведаміла Вольга, невядомыя асобы не захацелі прадставіцца.

«Яны сказалі, што ведаюць, чаго мы тут стаім і ўсё разумеюць. І што я не маю права фатаграфаваць. Сталі патрабаваць сцерці здымкі».

Калі астатнія ўдзельнікі акцыі сталі пляскаць у ладкі ім у спіну, «невядомыя» паспешна перайшлі на іншы бок плошчы.

У час акцыі рух на плошчы быў перакрыты, праводзілася рэпетыцыя танцавальнага калектыва гораду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула