БЕЛ Ł РУС

Расія не аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь

30.06.2011 / 09:43

Прадстаўнікі расійскай кампаніі «Інтэр РАТ ЕЭС» ад каментароў адмаўляюцца.

Прадстаўнікі расійскай кампаніі «Інтэр РАТ ЕЭС» ад каментароў адмаўляюцца.

Расея не аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь з 30 чэрвеня, як плянавалася раней. Пра гэта паведаміў прадстаўнік расійскай кампаніі «Інтэр РАТ ЕЭС» Антон Назараў. Паводле яго словаў, прычыны сытуацыі, якая склалася высьвятляюцца; пры гэтым ад далейшых камэнтароў ён адмовіўся. Пастаўкі былі прыпыненыя з 29 чэрвеня ў сувязі з запазычанасьцю Беларусі. У сераду ўвечары беларускі бок перавёў «Інтэр РАТ ЕЭС» 600 мільёнаў расійскіх рублёў у кошт пагашэньня запазыкі.

Раней у той жа дзень віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын паведаміў, што Беларусь застаецца вінна Расеі за электрычнасьць каля аднаго мільярда 200 мільёнаў расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула