БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікі вядучых футбольных клубаў Турцыі арыштаваныя па падазрэнні ў арганізацыі дамоўных матчаў

3.07.2011 / 14:36

Паліцыя Турцыі арыштавала сёння 40 кіраўнікоў і адміністратараў вядучых футбольных клубаў краіны, а таксама футбалістаў у рамках расследавання справы аб арганізацыі дамоўных матчаў.

У прыватнасці, гаворыцца, што прэзідэнт стамбульскага "Фенербахчэ" Азіз Йылдырым быў узяты пад варту ў сябе дома. Ператрусы праводзяцца ў доме Азіза Йылдырыма і ў штаб-кватэры клуба, які стаў чэмпіёнам Турцыі ў мінулым сезоне, і на стадыёне.

Прэзідэнт "Фенербахчэ", па інфармацыі мясцовых СМІ, быў затрыманы ў рамках расследавання справы аб дагаворным матчы паміж стамбульскім клубам і камандай "Эскішэхірспор" у сезоне 2010-2011, які "Фенербахчэ" выйграў з лікам 3:1.

Не выключана, што лік затрыманых у найбліжэйшы час можа ўзрасці.

Нядзельныя арышты - другая буйная аперацыя турэцкай паліцыі па супрацьдзеянні карупцыі ў футболе. У сакавіку-красавіку 2010 года ў Стамбуле былі ўзятыя пад варту 55 чалавек, у тым ліку вядомыя ў Турцыі трэнеры і футбалісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула