БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Дрозд не спадзяецца на датэрміновае вызваленне

5.07.2011 / 12:29

КМ

Ён змірыўся, што правядзе ў калоніі тры гады.

Ён змірыўся, што правядзе ў калоніі тры гады.

Як паведаміла маці Змітра, сын напісаў ужо чатыры лісты пасля пераводу яго ў Бабруйск. Па яе словах, у калоніі яму лягчэй: выводзяць на свежае паветра, чаго не было ў ізалятары на Валадарскага. Зоя Дзмітрыеўна адзначыла, што сын ужо не мае спадзяванняў на датэрміновае вызваленне. І настрой у яго пазмрачнеў. Калі ў першых лістах Зміцер жартаваў нават, то цяпер не.

Гісторык-архівіст, аўтар кнігі «Землеўласнікі Мінскай губерні 1861-1900 гг. » асуджаны на тры гады за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 г. Яму можна напісаць ліст.

213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Папраўчая калонія №2.

У гэтай калоніі знаходзіцца Андрэй Пратасеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула