БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сустракаецца сёння з кіраўніцтвам групы кампаній Boulle Mining Group

18.07.2011 / 14:52

Аляксандр Лукашэнка сустракаецца сёння ў Мінску з кіраўніцтвам групы кампаній Boulle Mining Group (BMG), паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Якія пытанні будуць абмяркоўвацца, не ўдакладняецца.

На афіцыйным сайце BMG адзначаецца, што ў кампаніі вялікі паслужны спіс у сферы разведкі і распрацоўкі вялікіх радовішчаў карысных выкапняў і каштоўных камянёў па ўсім свеце. Сярод буйных праектаў згадваецца распрацоўка радовішчаў нікелю, медзі і кобальту ў Канадзе, цынку — у Сьера-Леоне, алмазаў — у Намібіі, ільменіту і цырконію — на Мадагаскары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула