БЕЛ Ł РУС

У Гвінеі прэзідэнцкі палац абстралялі з гранатамётаў

19.07.2011 / 11:31

Група ўзброеных людзей спрабавала прарвацца ў рэзідэнцыю прэзідэнта краіны Альфы Кондзі.

Пракрасціся на тэрыторыю палаца баевікам не ўдалося і тады яны абстралялі будынак з гранатамётаў і іншай збро. Палац моцна пацярпеў. Сам Кондзі не пацярпеў, паведамляе Reuters. Напад удалося адбіць супрацоўнікам аховы гвінейскага лідара.

Кондзі атрымаў перамогу ў другім туры выбараў прэзідэнта Гвінеі 7 лістапада 2010 года, атрымаўшы падтрымку 52,5% выбаршчыкаў. Яго супернік Селу Далейн Дзіало набраў тады 43,69%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула