БЕЛ Ł РУС

Шэсць чалавек загінулі ў ДТЗ з удзелам беларускай фуры ў Бранскай вобласці

20.07.2011 / 18:37

БелТА

ДТЗ адбылося ў першай палове дня на 355-м км аўтадарогі "Украіна". Кіроўца аўтамашыны УАЗ выязджаў з аўтазапраўкі і не пераканаўся ў бяспецы манеўру.

У выніку адбылося сутыкненне з грузавой аўтамашынай ДАФ пад кіраваннем жыхара Беларусі. Пры гэтым ад удару УАЗ перакуліўся і загарэўся. Таксама загарэлася кабіна фуры.

Кіроўцу беларускай машыны ўдалося выратавацца, але ўсе шэсць чалавек, якія сядзелі ў УАЗе, згарэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула