БЕЛ Ł РУС

Памерла Ірына Палянская — адна з першых беларускіх эстрадных спявачак

27.07.2011 / 10:00

Публіка называла яе «беларускай Шульжэнкай».

26 ліпеня на 94-м годзе жыцця памерла адна з першых беларускіх эстрадных спявачак, педагог па вакале Ірына Палянская.

Кар’ера спявачкі пачалася ў Ленінградзе, дзе яна была салісткай джаз-аркестра Барыса Карамышава. У гады Вялікай Айчыннай вайны Палянская выступала ў складзе франтавой канцэртнай брыгады. Паводле слоў відавочцаў, нават на імправізаваную сцэну яна выходзіла заўсёды прыгожая, элегантная, у модных сукенках і абавязкова ў туфлях на абцасе. У БССР Ірына Палянская прыехала ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

Публіка называла яе «беларускай Шульжэнкай», і Палянская не крыўдзілася,
бо Клаўдзія Шульжэнка была яе кумірам. Пакінуўшы сцэну, Ірына Палянская працавала педагогам па вакале. Сярод яе вучняў — Нэлі Багуслаўская, Надзея Мікуліч, Аляксандр Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, Таццяна Арлоўская, Алёна Свірыдава.

За шматгадовую канцэртную і педагагічную дзейнасць Палянская не была адзначана ганаровымі званнямі і ўзнагародамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула