БЕЛ Ł РУС

Белпошта выпусціла канверт з выявай гульцоў БАТЭ

28.07.2011 / 17:15

Nashaniva.com

Выпушчана 100 тыс. канвертаў.

28 ліпеня «Белпошта» выпусціла мастацкі маркіраваны канверт «100 гадоў беларускаму футболу».

На канверце намаляваныя архіўныя фатаграфіі з гісторыі айчыннага футбола, а таксама гульцы БАТЭ Аляксандр Юрэвіч і Павел Няхайчык падчас матчу Лігі чэмпіёнаў Зеніт — БАТЭ і Віталь Радзівонаў у матчы Францыя — Беларусь.

Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста вагой да 20 г па Беларусі. Выпушчана 100 тыс. канвертаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула