БЕЛ Ł РУС

На Івацэвіччыне трактар расціснуў школьніка

8.08.2011 / 11:46

БелаПАН

У Івацэвіцкім раёне на збожжаскладзе смяротна траўмаваны 12-гадовы школьнік.

Няшчасны выпадак адбыўся 7 жніўня каля 18.00 у вёсцы Наліўкі на тэрыторыі току сельгаспрадпрыемства. Хлопчык прыйшоў на працу да бацькі і спачатку быў з ім на полі, а затым у машыне, якая везла збожжа, прыехаў на ток. У момант трагедыі дзіця знаходзілася побач з трактарам "Т-16" са збожжам. Трактарыста ў ім не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі,

адбыўся самаадвольны рух трактара, у выніку чаго школьніка заціснула паміж пярэднім бортам кузава, які знаходзіцца перад кабінай трактарыста, і металічнай стойкай будынка збожжасклада.
Ад атрыманых траўм хлопчык загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула