БЕЛ Ł РУС

Першы ў Беларусі парад цяжарных — фота

21.08.2011 / 22:58

Фота: Сяргей Гудзілін

40 будучых матуль сабраліся ў Сілічах.

Беларускі «Бэбі-бум» стымулюе будучых мацярок ужо праводзіць мерапрыемствы і для сябе. 21 жніўня ў РГЦ «Сілічы» прайшоў першы ў Беларусі «Пуз-парад».

У Беларусі ўпершыню прайшоў парад будучых матуль.

"Пуз-арт" на жыватах.

Будучыя брацікі і сястрычкі.

Паказ вопраткі для цяжарных.

У чаканні брацікаў і сястрычак.

Парад будучых матуль меў на мэце папулярызацыю жыццёвай актыўнасці цяжарных жанчын. У праграме параду быў паказ моднай вопраткі для цяжарных жанчын беларускай вытворчасці, пасадка «Алеі будучыні» і конкурсы малюнкаў на асфальце. Найбольш яскравым момантам «Пуз-параду» стаўся конкурс малюнкаў на жыватах будучых матуль. Таксама на пляцоўцы «Сілічаў» быў арганізаваны дабрачынны продаж школьных прыналежнасцяў для Лідскага дзіцячага дому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула