БЕЛ Ł РУС

Нацбанк: курс даляра на заўтра – 5053 рублёў

25.08.2011 / 11:54

Nashaniva.com

Ці зменіцца курс пасля доўгачаканай вячэрняй нарады ў Лукашэнкі?

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк устанавіў курсы валют на заўтра, 26 жніўня. Істотных зменаў няма, даляр вырас усяго на 6 рублёў. Цяпер афіцыйны курс амерыканскай валюты складае 5 053 рублёў.

Еўра ж падрос на 40 рублёў і цяпер афіцыйна каштуе 7 308,15 рубля.

Курсы Нацбанка даўно не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю, і пытанне пра афіцыйную дэвальвацыю па сутнасці нічога не зменіць. Народ даўно прызнаў чарговую дэвальвацыю беларускіх грошай.

На сайце Пракапові.ч даляр каштуе 8150 рублёў, еўра ацэньваецца ў 11 600 рублёў.

За паўгода рубель у Беларусі абясцэніўся амаль у тры разы. Гэта наступствы загагоджвання народу перад выбарамі, павышэнне заробкаў, пенсій, стыпендыі, напампоўванне краіны свежаадрукаванымі рублямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула