БЕЛ Ł РУС

Эпідэмія грыпу ў Беларусі пачнецца ў канцы студзеня

27.08.2011 / 13:22

Пачатак эпідэміі грыпу ў Беларусі чакаецца ў традыцыйныя для краіны тэрміны — канцы студзеня — пачатку лютага. Прагназуецца, што яна будзе сярэдняй ступені інтэнсіўнасці
паведаміла ў пятніцу журналістам галоўны эпідэміёлаг краіны Іна Карабан.

Паводле слоў спецыяліста, у новым эпідсезоне будуць цыркуляваць тыя ж разнавіднасці віруса грыпу, што і ў мінулым эпідсезоне. Яна запэўніла, што «нічога экстраардынарнага» не чакаецца. Эпідэміёлагі разлічваюць, што маючая адбыцца эпідэмія грыпу ў Беларусі «пройдзе без асаблівых эксцэсаў».

Прагнозы спецыялістаў будуюцца зыходзячы з сітуацыі ў іншых краінах, дзе ўздым захваральнасці звычайна пачынаецца ў красавіку, і па сітуацыі ў гэтых рэгіёнах можна з вялікай доляй верагоднасці прагназаваць развіццё эпідэміі ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула