БЕЛ Ł РУС

Мінюст прапануе дазволіць грамадскім арганізацыям вырабляць пячаткі без спецдазволу

27.08.2011 / 21:13

Міністэрства юстыцыі Беларусі рыхтуе праекты дакументаў, згодна з якімі грамадскія аб’яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі змогуць вырабляць свае пячаткі без атрымання спецыяльнага дазволу рэгіструючага органа.

Міністэрства цяпер распрацоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, якія накіраваны на лібералізацыю ажыццяўлення дзейнасці некамерцыйных арганізацый, а таксама дэбюракратызацыю дзейнасці рэгіструючых органаў.

Праекты прадугледжваюць адмену выдачы дазволаў на права вырабу пячатак палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, фондаў, пастаянна дзеючых міжнародных арбітражных (трацейскіх) судоў і іншых некамерцыйных арганізацый, зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі.

Як лічаць у ведамстве, прыняцце адпаведных нарматыўных прававых актаў будзе садзейнічаць спрашчэнню парадку дзяржрэгістрацыі і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных арганізацый, а таксама ліквідуе залішняе ўмяшанне дзяржаўных органаў у іх дзейнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула