БЕЛ Ł РУС

Вуліцы Маркса і Камсамольская ў Мінску праз два гады стануць пешаходнымі

13.09.2011 / 10:36

Вуліцы К.Маркса і Камсамольская ў Мінску праз два гады стануць пешаходнымі,
паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

«Да канца 2013 года, перад чэмпіянатам свету па хакею, вуліцы К.Маркса і Камсамольская павінны напоўніцца «адпаведным узроўнем і зместам». У сувязі з гэтым мэр Мінска даручыў прапрацаваць варыянты рэалізацыі праекта з уладальнікамі адміністрацыйных і жылых памяшканняў.

Паводле яго слоў, неабходна максімальна ўлічыць інтарэсы жыльцоў, якія пражываюць на першых паверхах дамоў. «Не трэба адразу адсяляць жыльцоў. Гэта павінна быць мяккім, але рашучым варыянтам», — звярнуўся старшыня Мінгарвыканкама да кіраўніцтва адміністрацый раёнаў горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула