БЕЛ Ł РУС

Польская фура насмерць збіла жыхара Смаргонскага раёна

13.09.2011 / 10:44

У пятніцу, 9 верасня, у вёсцы Слабодка, за тры кіламетры ад мытнага паста «Катлоўка» (Астравецкі раён) польская фура збіла 48-гадовага жыхара Смаргонскага раёна. Пацярпелы памёр па дарозе ў бальніцу.

Здарэнне адбылося каля 23 гадзіны. Смаргонец з жонкай вячэраў у мясцовым кафэ.

Мужчына выйшаў на вуліцу пакурыць, дзе яго і збіла фура.

Кіроўца грузавіка, грамадзянін Польшчы, быў цвярозы. Стан загінуўшага ўстанаўлівае медыцынская судовая экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула