БЕЛ Ł РУС

Выйшаў чарговы нумар «Нашай Нівы»

21.09.2011 / 13:31

nn.by

«Лепш за «Барселону» ніхто не трымае мяч»... Даляр за 8000. Будзе падаць ці расці?.. Беларуская глыбіня. Каменда. Чарговы ліст Паўла Севярынца з высылкі...

У №35 публікуецца рэпартаж з суда па справе тэрактаў. Як паводзяць сябе абвінавачаныя? Што яны казалі ў часе следства, а што ў судзе?

Таксама ў нумары:

— Даляр за 8000. Будзе падаць ці расці? Прагнозы робяць эксперты.

— Гутаркі з Мікітам Ліхавідам, які трапіў пад апошнюю хвалю вызваленняў, а таксама з Дзмітрыем Мядзведзем, якога аднаго з першых асудзілі за «масавыя беспарадкі» і вызвалілі.

— Беларуская глыбіня. Каменда. Чарговы ліст Паўла Севярынца з высылкі.

— Працяг «Гісторыі Беларусі» аўтарства Алега Дзярновіча. Гэтым разам пра рабства ў сераднявечнай Беларусі.

— «Лепш за «Барселону» ніхто не трымае мяч». Пра асаблівасці гульні тытулаванага клуба разважае знаўца іспанскага футболу Юрый Доўнар.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах з раніцы чацвярга. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула