БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Накормлены народ не будзе пратэставаць супраць улады

21.09.2011 / 15:38

І зноў назваў палітычных праціўнікаў «пятай калонай».

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў тым, што забяспечаныя самым неабходным, у тым ліку харчаваннем, людзі не будуць дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне.

«Вось, наша пятая калона спрабуе разгайдаць нашу дзяржаву. Ніколі нічога не ўдасца, калі ў цябе грамадзянін накормлены і апрануты», — заявіў Лукашэнка ў сераду ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць на нарадзе па актуальных пытаннях сельскагаспадарчай галіны.

«Ніякага разварушвання не будзе, тым больш беларусы — не дурныя людзі. Яны памятаюць, што было ў савецкі час.

Бачылі, што было 10 гадоў таму, і бачаць, што ёсць цяпер»
, — адзначыў ён.

«Так, мы не ўсё зрабілі. Але хацелася б бачыць тую дзяржаву, якая ўсё зрабіла», — сказаў А. Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў: «Мы ведаем, як трэба рабіць, і сказалі, у якія тэрміны мы гэта зробім».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула