БЕЛ Ł РУС

«Барселона» згуляла ўнічыю з «Валенсіяй»

22.09.2011 / 09:35

nn.by

Матч прайшоў у Валенсіі на стадыёне «Месталья» позна вечарам 21 верасня і скончыўся з лікам 2:2.

«Валенсія» да гэтага мела пасля трох тураў тры перамогі, у «Барсы» былі дзве перамогі і адна нічыя.

«Кажаны» першымі адкрылі лік. Прычым на 12-й хвіліне вызначыўся аўтаголам «герой» матча Беларусь — Францыя Эрык Абідаль. Каталонцы зраўнялі лік ужо праз 2 хвіліны: Педра Радрыгес скарыстаўся пасам Ліянеля Месі.

Потым каманды абмяняліся галамі. На гол Пабла Эрнандэса (23-я хвіліна) сіне-гратанавыя адказалі мячом Сэска Фабрэгаса (пас — Месі, 77-я

obr>).

Пасля 4-х тураў «Барса» займае чацверты радок з 8 баламі

(2 перамогі, 2 нічыі, розніца мячоў 17–4). Наперадзе: Валенсія — 10, Бетыс і Малага — па 9. Мадрыдскі «Рэал» цялепаецца на 8-м радку з 7 баламі.

У суботу «Барселона» згуляе на «Камп Ноу» з мадрыдскім «Атлетыка». А 28 верасня, нагадаем, у Мінску пройдзе матч 2-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула