БЕЛ Ł РУС

Аўтамабілісты збіраюцца на чарговы «Стоп-бензін»

3.10.2011 / 15:1

ЯМ

Кошт паліва фактычна дасягнуў таго ўзроўню, з якога Лукашэнка вяртаў цэны назад.

Чарговая акцыя «Стоп-бензін» мае адбыцца сёння ў Мінску. Пасля пятнічнага падаражэння паліва, кошт саляркі дасягнуў ўзроўню 7 чэрвеня — 5100 рублёў за літр. Тады сотні аўтамабілістаў правялі ўдалую акцыю пратэсту, перакрыўшы праспект Незалежнасці. Арганізатары заявілі, што ў пратэстах прынялі ўдзел больш за 1600 аўтамабілістаў. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка загадаў адкруціць цэны назад.

Арганізатары не адмаўляюцца ад стратэгіі, якая выкарыстоўвалася падчас папярэдніх пратэстных выступленняў.

З 19.00 да 19.30 яны прапануюць аўтамабілістам прыехаць на цэнтральныя праспекты, Незалежнасці і Пераможцаў, і знізіць хуткасць да 20–30 км/г. 
Тым самым рух на абодвух праспектах будзе фактычна паралізаваны.

«У выпадку, калі галоўныя вуліцы будуць перакрытыя супрацоўнікамі ДАІ, плануецца ажыццявіць „блакіроўку“ прылеглых вуліц і тым самым паралізаваць з дапамогай ДАІ увесь горад, а не адну галоўную вуліцу», — паведамляецца ў распаўсюджанай заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула