БЕЛ Ł РУС

За інкрымінаваны Канавалаву падпал кіёска ўжо асуджаныя два чалавекі

12.10.2011 / 15:52

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў пратаколе допыту абвінавачанага па крымінальнай справе аб выбухах у Віцебску і Мінску Уладзіслава Кавалёва.

, агучаным у сераду ў судзе ў Мінску.

Кавалёў сцвярджае, што Канавалаў распавёў яму пра тое, што здзейсніў падпал гэтага кіёска. Ён таксама заявіў, што падпал Канавалаў ажыццявіў з дапамогай бутэлькі з гаручай вадкасцю і кнота. «Зміцер не стаў бы валэндацца з паперай або анучай», — адзначыў Кавалёў, тлумачачы свае здагадкі адносна спосабу падпалу кіёска Канавалавым.

Ён лічыць, што Канавалаў дзейнічаў з хуліганскіх памкненняў, хацеў выпрабаваць вострыя адчуванні. «Лічу, што ён дзейнічаў адзін, так як распавядаў мне, што быў адзін. У мяне сумневаў, што гэта ён зрабіў, не ўзнікае», — падкрэсліў Кавалёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула