БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка не выключае набыццё збожжа ў Расіі

14.10.2011 / 21:45

Да пачатку лістапада, да наступлення замаразкаў, павінны быць завершаны асноўныя работы па ўборцы ўраджаю, а да 7 лістапада абсалютна ўсе работы павінны быць закончаны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, працягваецца ўборка кукурузы, цукровых буракоў і агародніны, завяршаецца ўборка бульбы.

Лукашэнка зазначыў, што, магчыма, будзе выгадна закупіць пэўную колькасць зерня ў Расіі: «Можа, зараз у Расіі будзе выгадна нешта закупіць, стварыць запас на будучыню». Паводле слоў віцэ-прэм’ера Валерыя Іванова, зерне на продаж таксама прапаноўвае Казахстан.

Як заявіў беларускі кіраўнік, у найбліжэйшыя гады неабходна дасягнуць 12–13% рэнтабельнасці продажу ў сельскай гаспадарцы. «У наступным годзе за 10% трэба чапляцца. 11% — гэта ўжо будзе неблагая рэнтабельнасць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула