У Салігорску памёр сябра КХП-БНФ, мастак Алег Борын
На выхадных заўчасна памёр вядомы апазіцыйны актывіст Салігоршчыны, сябра партыі КХП-БНФ, мастак Алег Борын. Ён пражыў 46 гадоў.
Пахаванне мастака адбудзецца сёння, 24 кастрычніка. Усе хто ведаў Алега могуць падысці да яго дома а 12:30, каб правесці сябра ў апошні шлях.
Cябры і паплечнікі Алега выказаваюць шчырыя спачуваньні яго родным і блізкім.