БЕЛ Ł РУС

Футбол. «Кубак Садружнасці» стаў моладзевым

25.10.2011 / 09:43

nn.by

Як паведамілі «Прессболу» у Расійскім футбольным саюзе, у 2012 г. пройдзе чарговы розыгрыш «Кубка Садружнасці». Прычым праводзіцца ён будзе не ў Маскве, а ў Санкт-Пецярбургу, у СКК «Пецярбургскі».

У спаборніцтвах упершыню прымуць удзел не клубы, а моладзевыя зборныя (U-21) краін з постсавецкай прасторы, сфармаваныя з футбалістаў 1990 года нараджэння і маладзейшыя векам. Тэрміны турніру — з 20 па 29 студзеня.

***

Кубак чэмпіёнаў Садружнасці, што праводзіўся ад 1993 г., даўно згубіў сваю запатрабаванасць; часам краіны прадстаўляе не чэмпіён нацыянальнага першынства, а віцэ-чэмпіён ці бронзавы прызёр.

Так, васьміразовы чэмпіён Беларусі БАТЭ ездзіў апошні раз на Кубак Садружнасці ў 2008 г. У 2009 г. Беларусь прадстаўляў МТЗ-РІПА, у 2010 г. — «Дняпро», у 2011 г. — «Шахцёр».

Беларускія каманды на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці двойчы прабіваліся ў фінал: у 1993-м«Дынама-93» (0:8, «Спартак» Масква) у 2011 г. салігорскі «Шахцёр» («Інтэр» Баку, 5:6-пенальці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула