БЕЛ Ł РУС

БАТЭ згуляе ў 1/8 фіналу Кубка 13 лістапада; пачаўся продаж абанементаў на 2012 год

3.11.2011 / 21:25

nn.by

Матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе «Дынама» Брэст — БАТЭ меўся прайсці 21 верасня, але з прычыны ўдзелу барысаўскага клуба ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў быў ссунуты на больш позні тэрмін.

Стала вядома, што ён пройдзе 13 лістапада ў Брэсце,
паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Сайт БАТЭ таксама паведамляе, што пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы клуба ў сезоне 2012 года. Кошт — 250 тыс. рублёў.

***

Раней у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе выйшлі:

мінскі СКВІЧ (першая ліга), Ліда (другая ліга, а налета — ужо першая), «Клечаск» (першая ліга), «Нафтан», «Нёман», «Гомель».

Таксама 13 лістапада пройдзе кубкавы матч паміж «Мінскам» і «Белшынай».

Матчы 1/4 фіналу пройдуць ужо вясной 2012 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула