БЕЛ Ł РУС

Зарплата лейтэнанта арміі ў Расіі вырасце да 1600 даляраў

8.11.2011 / 14:09

Сяргей Гезгала

Затое форму яны сабе будуць купляць самі.

Расія працягвае павышаць заробкі паліцыянтам і вайскоўцам. З 2012 года, гэта значыць, праз два месяцы, сярэдні заробак лейтэнанта арміі дасягне 50 тысяч расійскіх рублёў, г.зн. каля 1650 даляраў.

Аналагічны рост заробкаў і пенсій ажыццяўляецца ва ўсіх сілавых структурах і для суддзяў.

Пры гэтым у рамках рэформы спыняюцца некаторыя вытраты. Напрыклад, форму афіцэры зараз будуць купляць самі. Пры такіх заробках яны могуць тое сабе дазволіць. У той жа час бясплатная выдача формы прыводзіла да таго, што яе не бераглі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула