БЕЛ Ł РУС

МАЗ ацэнены ўсяго ў $800 мільёнаў

15.11.2011 / 09:54

rian.ru

Беларускі ўрад шукае іншага ацэншчыка.

Аўдытарская кампанія Ernst & Young, якая праводзіла ацэнку Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ) у рамках стварэння СП з найбуйнейшым расійскім вытворцам грузавых аўтамабіляў КАМАЗ, ацаніла прадпрыемства $800 мільёнаў, паведамілі «РІА Навіны» са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў.

Паводле яе словаў, улады РБ выказалі незадаволенасць вынікам ацэнкі і патрабуюць правесці пераацэнку. Беларускі ўрад мае намер наняць яшчэ аднаго ацэншчыка.

«Кошт МАЗа ў 2,5–3 разы ніжэй, чым КАМАЗа, — сказала крыніца «Інтэрфакса», знаёмая з ходам здзелкі. Па ацэнцы аналітыкаў кампаніі «ВТБ Капітал», рынкавы кошт «КАМАЗа» ў цяперашні час складае каля $1,8 мільярда. Такім чынам, кошт МАЗа знаходзіцца ў дыяпазоне $600–720 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула