БЕЛ Ł РУС

Ватыкан абурыўся рэкламай Benetton, у якой «цалуюцца» Папа і імам

17.11.2011 / 11:7

Калаж быў зроблены з дапамогай фоташопу.

Вытворца і рытэйлер адзення Benetton адклікаў рэкламу з выявай пацалунку Папы Бенедыкта XVI і егіпецкага імама.

Сам пацалунак не сапраўдны, а зроблены з дапамогай фоташопу. Егіпецкі імам, намаляваны на рэкламе Benetton, удзельнічаў у праграме міжрэлігійнага дыялогу, у якой таксама быў задзейнічаны Ватыкан. Аднак пасля асуджэння Папам нападаў на хрысціян-коптаў мусульманскі святар адмовіўся ад далейшых кантактаў з каталіцкай царквой.

Прадстаўнік Ватыкана назваў рэкламны плакат непрымальным.

Benetton, вядомы сваёй шакуючай рэкламай, тлумачыў, што сэнс пацалунку палітычных і рэлігійных апанентаў, якія, не ведаючы пра гэта, удзельнічаюць у рэкламнай кампаніі рытэйлера, — у пераадоленні нянавісці дзеля перамогі дабра.

На іншых плакатах, у прыватнасці, выяўленыя пацалункі Барака Абамы і Уга Чавеса, Кім Чэн Іра і прэзідэнта Паўднёвай Карэі, Ангелы Меркель і Нікаля Сарказі, Махмуда Абаса і Беньяміна Нетаньяху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула