БЕЛ Ł РУС

Новы 2012 год пачнецца з дня банкаўскіх і фінансавых работнікаў

22.11.2011 / 15:48

СП

Выйшаў новы адрыўны каляндар «Родны край».

Пасля гадавога перапынку каляндар у сваім афармленні вярнуўся да выкарыстання арнаменту. Летась ён выйшаў з птушачкамі на вокладцы. Адкрывае 2012 год, паводле «РК», Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

Каляндар 2012 года напоўнены матэрыяламі з газеты «Звязда». У слове да чытача гаворыцца: «Гэты каляндар прызначаны перш за ўсё для жыхароў Беларусі. «Родны край» напомніць вам аб дзяржаўных і рэлігійных святах. У календары вы знойдзеце шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культур, прыроду, карысныя парады па вядзенню хатняй гаспадаркі, выхаванню дзяцей, парады садаводу і агародніку, рэцэпты народнай медыцыны і шмат чаго іншага».

Наклад выдання складае 7000 асобнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула