БЕЛ Ł РУС

Таццяну Севярынец будуць судзіць за Народны сход

24.11.2011 / 08:39

Nashaniva.com

Віцебская каардынатарка па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец атрымала позву ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. У сераду 30 лістапада ў 16:00 яе будуць судзіць за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка.

Як паведаміла прэс-лужбе БХД спадарыня Таццяна, яе запрашаюць «у якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйна адказнасці па арт. 23.34 пункт 1» за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства «Народны сход». Судзіць будзе І.У.Грабоўская.

Таццяна Севярынец — вядомая грамадская актывістка, маці палітвязня Паўла Севярынца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула