БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіліст наехаў на дзяўчыну, пасадзіў яе ў салон і з'ехаў у невядомым накірунку

24.11.2011 / 18:08

Міліцыя шукае вінаватага і ахвяру ДТЗ у Тарасаве пад Мінскам.

Міліцыя Мінскай вобласці адшуквае вінаватага і ахвяру дарожна-транспартнага здарэння ў вёсцы Тарасава пад Мінскам.

Як расказалі ў УУС Мінаблвыканкама, раніцай 21 лістапада сведкі ДТЗ паведамілі ў міліцыю аб наездзе невядомага аўтамабіля на невядомую дзяўчыну 15-17 гадоў. Апісаць прыкметы машыны і назваць яе дзяржнумар ніхто не змог. Сведкі бачылі, што

кіроўца пасадзіў яе ў салон і паехаў.
Адзначаецца, што за мінулыя дні ніякіх заяў аб знікненні чалавека ў Тарасава ў міліцыю не паступала. А з бальніц не было звестак аб паступленні дзяўчыны з траўмамі, характэрнымі пры наездзе аўтамабілем.

Па адной з версій,

вінаваты ў ДТЗ адвёз дзяўчыну бацькам і заплаціў ім, таму зваротаў у міліцыю і не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула