БЕЛ Ł РУС

Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?

24.11.2011 / 18:12

Апошні рэйс — 10 снежня. Рэгіянальныя чыгуначныя перавозкі патрабуюць больш грошай з бюджэту.

У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна. Як паведамляе bialystok.gazeta.pl, з дня на дзень перастануць курсаваць памежныя цягнікі PKP Przewozy Regionalne.

Да 10 снежня будуць ездзіць дзве пары цягнікоў з Кузніцы Беластоцкай на Гродна і пара цягнікоў з Беластока на Гродна. Пасля ў раскладзе яны не прадугледжаныя.

Таксама 62 цягнікі Regio (раней асабовыя) пакуль курсуюць толькі да 31 снежня, таму што

перавозчык дагэтуль працягвае перамовы з маршалкоўскай адміністрацыяй на тэму дафінансавання.

У бюджэце ваяводства на 2012 год ідзе размова пра 15,5 мільёнаў злотых з уласных прыбыткаў і 5,7 мільёнаў злотых з чыгуначнага фонду.

Рэгіянальныя перавозкі хацелі б больш як мінімум на 3 мільёны злотых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула