БЕЛ Ł РУС

Дасягненне замежнай палітыкі: Беларусь і М'янма дамовяцца пра адмену віз для дыпламатаў

24.11.2011 / 20:57

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Саюз М’янма аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт упаўнаважыў на правядзенне перамоў і падпісанне дакумента намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.

М’янма (Бірма) — адна з найгоршых дэспатый у свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула