Чавес супраць таго, каб яму ставілі помнікі
«Мне дастаткова будзе, каб вы пра мяне памяталі».
Каментуючы ў нядзелю паведамленне аб тым, што ў венесуэльскім горадзе Кора паставілі яго бюст побач з бюстам кубінскага лідара Фідэля Кастра, ён заявіў: «Мне не падабаецца, што мне ўсталёўваюць помнікі, і, наколькі я ведаю, Фідэлю гэта таксама не падабаецца».
На думку лідара баліварыянскай рэвалюцыі, значна лепш было б паставіць помнікі вызваліцелю Венесуэлы ад каланіяльнага валадарства Іспаніі Сімону Балівару і кубінскаму мысляру і рэвалюцыянеру Хасэ Марці, які загінуў у барацьбе з іспанскай арміяй.
«А мне дастаткова таго, што вы будзеце захоўваць мяне ў сваім сэрцы»,- сказаў прэзідэнт, нагадаўшы, што ў мінулым годзе ён падпісаў указ, які забараняе выкарыстоўваць яго імя і вобраз палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі...