БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Марыю Захарэвіч

28.11.2011 / 11:22

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч.

«Сёння вы — адна з самых яркіх зорак беларускага драматычнага тэатра, захавальніца лепшых традыцый нацыянальнай акцёрскай школы. Вашы вопыт і майстэрства з’яўляюцца для творчай моладзі выдатным прыкладам нястомнага служэння мастацтву і сваёй Радзіме», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Марыі Захарэвіч цікавых роляў, незабыўных прэм’ер, радасных сустрэч са шматлікімі паклоннікамі, а таксама моцнага здароўя, поспехаў, натхнення, шчасця і добрага настрою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула