Лукашэнка: «Разыходзьцеся, продажу не будзе»
«Гэта не належыць ні мне, ні вам. Гэта народнае».
Беларусь адзіная сярод сваіх суседак прадала Расіі газаправоды. Паводле падпісаных 25 лістапада ў Маскве дамоваў 100% акцый «Белтрансгаза» перайшло ва ўласнасць «Газпрома» за 2,5 мільярда даляраў.
У сувязі з гэтым многія ўспамінаюць словы Аляксандра Лукашэнкі, прамоўленыя ўсяго паўгода таму: «Некаторыя ўжо нават цану называюць: 7,5 мільярда даляраў». «Разыходзьцеся, продажу не будзе, тым больш за бесцань, як гэта
Зрэшты, калі быць дакладным, ён казаў: «Ніхто нічога не купіць без майго ведама». А ўрэшце, палітыкі на тое і палітыкі, каб не трымацца свайго слова.