БЕЛ Ł РУС

Валожыншчына выйшла на CD

7.02.2007 / 10:40

На дыску з электроннай прэзэнтацыяй раёну сабраныя рэклямныя і рэпрэзэнтацыйныя матэрыялы аб Валожыншчыне культурнага, краязнаўчага, вытворча‑гаспадарчага і ідэялагічнага характару.

На дыску з электроннай прэзентацыяй раёну сабраныя рэкламныя і рэпрэзентацыйныя матэрыялы аб Валожыншчыне культурнага, краязнаўчага, вытворча‑гаспадарчага і ідэалагічнага характару.

Ініцыятарам стварэння гэтага рэкламнага СD‑роліка стаў ідэалагічны аддзел райвыканкаму. Па словах загадчыка аддзела Алега Бобрыка, мэта выпуску кампакта — дапамога ў фарміраванні пазітыўнага іміджу Валожына і раёна.

Праўда, ён не ўражвае сваёй дасканаласцю. На дыску сабраныя толькі аўдыёматэрыялы і словы імідж‑мэйкераў Валожыншчыны не пацвярджаюцца відэашэрагам. Акрамя таго, мала хто зможа азнаёміцца з пазітыўным іміджам Валожыншчыны.

Кампактаў выпушчана ўсяго сто асобнікаў і раздаваць іх у якасці падарункаў будуць толькі ганаровым гасцям раёна. Матэрыялы для дыска падбіралі супрацоўнікі двух аддзелаў райвыканкаму — ідэалагічнага і культуры.

Апрацоўвалі і выраблялі яго ў Мінску. У колькі абышлося фарміраванне пазітыўнага іміджу раённаму бюджэту, Алег Бобрык адказаць адмовіўся.

Фота К. Шастоўскі, radzima.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула