БЕЛ Ł РУС

У Тбілісі прайшла акцыя салідарнасці з Бяляцкім — фота

2.12.2011 / 09:50

Nashaniva.com

1 снежня Цэнтр па правах чалавека (Тбілісі) правёў акцыю пратэсту перад будынкам грузінскага парламента, каб выказаць салідарнасць з беларускім праваабаронцам, палітвязнем Алесем Бяляцкім. Арганізацыі — сябры тбіліскага Дома правоў чалавека падтрымалі акцыю.

Грузінскія праваабаронцы заклікалі Аляксандра Лукашэнку вызваліць Алеся Бяляцкага. Падпісаны ліст быў накіраваны ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула