БЕЛ Ł РУС

Ці адбудзецца сёння акцыя «Стоп-бензін»?

5.12.2011 / 14:49

А 19-й у цэнтры беларускай сталіцы плануецца акцыя кіроўцаў аўтамабіляў «Стоп-бензін». У сацыяльных сетках ідзе абмеркаванне фармата акцыі супраць падаражання паліва на аўтамабілі на 10%.

Пакуль большасць удзельнікаў форуму пагаджаюцца на варыянт правядзення акцыі каля Кастрычніцкай плошчы. У рэгіёнах кіроўцы дамаўляюцца запаволіць рух ці, увогуле, заблакаваць яго на дарогах каля гарвыканкамаў. Гэта не першая спроба правесці акцыю супраць падаражання паліва.

Першая акцыя «Стоп-бензін» адбылася 7 чэрвеня і была своеасаблівым стыхійным пратэстам кіроўцаў. На паўгадзіны быў заблакаваны дарожны рух на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінска.

Апошняя акцыя кіроўцаў супраць падаражання паліва на 3% так і не адбылася. Невядома, ці асмеляцца кіроўцы прыватных аўтамабіляў пратэставаць сёння супраць 10%-га падаражання паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула