БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці ў Мінску аўтобус насмерць збіў пажылога пешахода

5.12.2011 / 15:55

На праспекце Незалежнасці пад колы экскурсійнага аўтобуса трапіў 73-гадовы жыхар сталіцы.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 4 снежня каля 17 гадзін 50 хвілін насупраць дома №41 (непадалёк ад перакрыжавання пр-та Незалежнасці і вуліцы Казлова). Пенсіянер перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула