БЕЛ Ł РУС

Мінчанка абвясціла галадоўку супраць пакарання смерцю Канавалава і Кавалёва

5.12.2011 / 16:20

Гэта інвалід другой групы Святлана Чорная.

photo.bymedia.net

Жанчына сумняецца, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей.

Пра гэта яна напісала ў лісце на імя кіраўніка Беларусі. Зварот публікуе таксама "Народная Воля".

Святлана Чорная просіць Аляксандра Лукашэнку не дапусціць смяротнай кары для Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яна адзначае, што немалая частка насельніцтва Беларусі сумняецца ў віне віцяблянаў.

Жанчына піша, што з 30 лістапада (дня вынясення прысуду Канавалаву і Кавалёву) не прымае ежы, толькі ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула