БЕЛ Ł РУС

«Белавія» мае намер падняць заробак пілотаў да 7–8 тыс. даляраў

6.12.2011 / 15:58

НАК «Белавія» плануе ў найбліжэйшы час значна павысіць заробак пілотам і інжынерна-тэхнічнаму персаналу, паведаміў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

«Мы вымушаныя, каб утрымаць кваліфікаваны персанал, у першую чаргу лётны склад, і ў нейкай часткі і інжынерна-тэхнічны, сур’ёзна падняць зарплату», — заявіў А. Гусараў.

«Цяпер акрэсліўся адток кваліфікаваных кадраў, як і ў некаторых іншых галінах Беларусі: пілоты сыходзяць у іншыя авіякампаніі — у Расію, еўрапейскія авіякампаніі, дзе заробак значна вышэйшы», — удакладніў ён.

«Сёння камандзір „Боінга“ ў Расіі атрымлівае не менш як $10 тыс. у месяц. Мы стараемся падцягнуць заробкі нашых спецыялістаў хай не да $10 тыс., хаця б $ 7–8 тыс. У бліжэйшых сваіх планах мы павінны гэта зрабіць», — сказаў гендырэктар.

Паводле яго слоў, «гэта не вельмі адаб’ецца на кошце квіткоў». «У нас усяго каля 150 пілотаў. Невялікая колькасць людзей, якім трэба плаціць такі ​​заробак», — заўважыў А. Гусараў. Пры гэтым ён дадаў, што заробак складае ўсяго 12% усіх выдаткаў, якія ўплываюць на кошт білетаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула