БЕЛ Ł РУС

Працэс Канавалава-Кавалёва: «Суддзям крычалі «ганьба» і «забойцы» — аўдыё

8.12.2011 / 17:38

Сайт prokopovi.ch апублікаваў аўдыёзапіс вынясення прысуду па справе выбуху.

Запіс, як вынікае з электроннага ліста ў рэдакцыю сайта, зрабіў чытач, які прысутнічаў у зале суда ў дзень вынясення прысуду Канавалаву і Кавалёву. Мяркуючы па запісе, рэакцыя залы была бурнай. Суддзям крычалі «ганьба», «забойцы», чуліся воклічы «вы паслухмяны статак» і «Дзіма, скажы хоць слова! Ратуй сябе і маму», а таксама чыйсьці плач.

Некалькі дзён таму дзяржаўны тэлеканал СТВ паказаў вялікі сюжэт пра прысуд. Сярод іншага быў прадэманстраваны фрагмент апошніх словаў суддзі Федарцова. Пасля вынясення выраку Кавалёву ў зале пачуўся гул галасоў, але акурат у гэтым месцы той фрагмент абрэзалі.

***

Нагадаем, што прысуд па справе выбуху ў метро быў агучаны 30 лістапада, абодвух абвінавачаных — 25-гадовым Дзмітрыя Канавала і Уладзіслава Кавалёва — прысудзілі да расстрэлу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула