БЕЛ Ł РУС

У Гомелі аўтамабіль хуткай дапамогі з парадзіхай урэзаўся ў дрэва

10.12.2011 / 10:8

Аварыя адбылася ў 00.35 9 снежня. З-за слоты на дарозе кіроўца аўтамабіля «Фіят» не справіўся з кіраваннем, яго занесла на сустрэчную паласу, дзе ён ледзь не сутыкнуўся з хуткай дапамогай.

Кіроўца хуткай, які дастаўляў парадзіху ў радзільны дом, каб пазбегнуць сутыкнення, прытармазіў і ўрэзаўся ў дрэва.

Аўтамабіль экстранай службы атрымаў механічныя пашкоджанні, «Фіят» і яго вадзіцель не пацярпелі. Парадзіха пасля ДТЗ была паспяхова дастаўлена ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула