БЕЛ Ł РУС

Экс-прэзідэнт Францыі Жак Шырак атрымаў два гады зняволення ўмоўна

15.12.2011 / 14:28

Яго прызналі вінаватым у карупцыі.

Французскі суд прызнаў былога прэзідэнта Францыі Жака Шырака вінаватым у махлярстве, калі той быў мэрам Парыжа, ды прысудзіў яго да двух гадоў зняволення ўмоўна.

Гаворка ідзе пра два эпізоды, якія датычацца выплат членам яго партыі «Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі» за працу на пасадах, якіх не існавала.

Сам 79-гадовы Шырак адсутнічаў у судзе падчас вынясення прысуду.

Шырак быў мэрам Парыжа з 1977 па 1995 год, а прэзідэнтам Францыі — з 1995 па 2007 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула