Кіма зменіць Кім. 27-гадовы
+ відэа: дыктары плачуць, краіна галосіць
Памёр Кім Чэн Ір. Дыктары паўночнакарэйскага ТВ плачуць. Дыктатару было 69 гадоў.
Кім Чэн Ын. Трэці ў дынастыі «народных імператараў» (у цывільным сярод маршалаў).
Кіраўнік КНДР памёр у суботу, у цягніку, паведаміла паўночнакарэйскае тэлебачанне. Дыктар абвясціў народу гэтую навіну, плачучы.
Малодшы сын дыктатара Кім Чэн [Чжон] Ын узначаліў пахавальную камісію. Найхутчэй, менавіта ён зойме пасаду бацькі.
Кім Чэн Іру было 69 гадоў. Пахаванне адбудзецца 28 снежня, замежныя дэлегацыя на яго клікацца не будуць.
Як перадае агенцтва дзяржаўнае агенцтва ЦТАК,
Кім Чэн Ір памёр «ад псіхічнага і фізічнага ператамлення, выкліканага бесперапыннымі інспекцыйнымі паездкамі па краіне ў інтарэсах будаўніцтва квітнеючай дзяржавы».Кім Чэн Ір перанёс сардэчны прыступ і не мог быць выратаваны, нягледзячы на выкарыстанне «кожнай магчымай меры аказання першай дапамогі» паведаміла агенцтва. Адзначаецца, што паўночнакарэйскі лідэр на працягу доўгага часу лячыўся ад сардэчных і
Кім Чэн Ір узначальваў камуністычную Працоўную партыю Паўночнай Карэі ад 1997. Яго называлі «Вялікі кіраўнік». Сын Кім Ір Сэна.Пасля смерці бацькі Кім Ір Сэна ў краіне была абвешчаная трохгадовая жалоба. Толькі пасля яе краіну афіцыйна ўзначаліў сын Кім Чэн Ір.
Будучы кіраўнік КНДР нарадзіўся ў лютым 1941 ці
Падчас Карэйскай вайны (1950–1953) яго зноў вывозяць за межы краіны, у Кітай.
Паўночная Карэя — самая закрытая краіна ў свеце. У рэйтынгах правоў чалавека і грамадзянскіх свабод КНДР нязменна займае апошняе месца.
У краіне існуюць канцэнтрацыйныя лагеры. А
біяграфія Кім Чэн Іра і яго бацькі вывучаецца ў школе асобным прадметам.Культ асобы ў Паўночнай Карэі блізкі да сталінскага.
Многія сумняюцца, што ў зусім маладога Кім Чэн Ына, які на свеце не бачыў нічога акрамя палацаў і нікога акрамя лёкаяў, будзе досыць розуму, каб паспяхова кіраваць краінай, якая яго ненавідзіць.
Нарадзіўся Кім Чэн Ын 8 студзеня, але невядома якога года.Лічыцца, што тое здарылася недзе паміж
Ён сын Кім Чэн Іра і ягонай трэцяй жонкі, былой акторкі Да Эн Хі.Як сцвярджае выведка Паўднёвай Карэі, Кім Чэн Ын скончыў міжнародную школу ў Берне, Швейцарыя, а з 2002 года ў індывідуальным парадку вучыўся ў вайсковым Універсітэце імя Кім Ір Сена ў КНДР.
Яму прысвоена званне чатырохзоркавага генерала, хоць ён паўнаварта не служыў у войску зусім.
А вось відэа з Пхеньяна: няўцешны народ галосіць па Любімым Кіраўніку. Заўважце, якія чыстыя ў Пхеньяне вуліцы:
Паведамленне ТВ пра смерць:
А так галасілі па Кім Ір Сену: