БЕЛ Ł РУС

На Міншчыне ўведзена сацыяльная карта для набыцця тавараў са зніжкай

19.12.2011 / 16:28

У Мінскай вобласці ўведзена сацыяльная карта для куплі тавараў са скідкай да 10%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 снежня паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

Ён паведаміў, што такая форма сацыяльнай падтрымкі ўведзена з 1 снежня і дзейнічае ў 194 магазінах, у тым ліку гандлёвых сетках, што працуюць у вобласці.

Батура сказаў, што ў тых гандлёвых аб’ектах, дзе не могуць быць выкарыстаны карты, тавары са скідкамі прадаюцца па спісах.

На такую льготу маюць права грамадзяне сямі катэгорый:
дзеці-інваліды да 18 гадоў, дзеці-сіроты, якія засталіся без апекі, шматдзетныя сем’і, ветэраны ВАВ і асобы, пацярпелыя ад войнаў, інваліды баявых дзеянняў у Афганістане і іншых рэгіёнах, інваліды I і II груп, адзінокія пенсіянеры, якія атрымліваюць пенсію ніжэйшую за бюджэт пражытачнага мінімуму.

Яшчэ адной формай падтрымкі Батура назваў дастаўку бясплатных 3 куб. метраў паліва для грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула