БЕЛ Ł РУС

Мінскія прастытуткі здалі махляра міліцыі

20.12.2011 / 14:23

Пры дапамозе фаташопа ён вырабіў сабе пасведчанне афіцэра прыдуманага ім жа сілавога ведамства.

Праз інтэрнэт 30-гадовы мінчук знаёміўся з прастытуткамі, а пры сустрэчы прад’яўляў ліпавае пасведчанне.

Заплюшчыць вочы на незаконныя заняткі ён пагаджаўся за пэўную ўзнагароду. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі,

часам махляр браў адступныя грашыма, часам — натурай. Бывала, што ён спалучаў абедзве формы «аплаты».

Але адна з ахвяраў раскусіла махляра і паведаміла пра яго ў міліцыю. Зламысніка затрымалі, калі ён прыйшоў да сваёй чарговай ахвяры

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула