БЕЛ Ł РУС

У Брэсце 2-гадовая дзяўчынка захварэла на дэрматыт пасля таго, як пагуляла з новым пазлам

21.12.2011 / 14:56

Пазл быў набыты ў буйной краме.

Двухгадовая дзяўчынка ў Брэсце захварэла на дэрматыт пасля таго, як бацькі падарылі ёй новы пазл з азбукай. Увечары дзяўчынка гулялася з новай цацкай, а ўначы ёй стала кепска.

У малой пачаўся моцны сверб, з'явіліся ацёкі і чырвоныя высыпанні на далонях, піша «Брестская газета». Пасля таго, як дзяўчынку абследавалі, ёй паставілі дыягназ «алергічны кантактны дэрматыт». Мама дзяўчынкі расказала, што цацка была набыта ў буйным спецыялізаванай краме і перад тым, як даць яе дачкі, яна вымыла пазл.

Жанчына купіла цацку, спакусіўшыся нізкай цаной — яна каштавала ўдвая танней, чым аналагічныя пазлы ў іншай гандлёвай кропцы.

Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзіць даследаванне цацкі, у гандлёвай арганізацыі да вынясення вердыкта яе на ўсялякі выпадак знялі з продажу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула