БЕЛ Ł РУС

На выходныя будуць маразы да мінус 23

13.02.2007 / 17:38

У першай палове тыдня атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынёс на тэрыторыю Беларусi снегапады i аслабленне маразоў.

Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, тэмпература паветра ў аўторак будзе вагацца ад 2 да 8 марозу, па паўднёваму захаду — ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў.\

Ужо ў сераду тэмпературны фон стане мякчэйшым, чакаецца ад 5 марозу на поўначы да плюс 1 градуса на поўднi краiны. У большасцi раёнаў пройдзе снег. У чацвер кароткачасовы снег чакаецца толькi месцамi па Беларусi i зноў стане халадней. Тэмпература паветра ўначы 3—9 марозу, пры праясненнях да мiнус 14 градусаў, удзень — 0—6 марозу.

Згодна з папярэднiмi падлiкамi сiноптыкаў, у выхадныя да нас завiтае чарговы антыцыклон з поўначы Еўропы. Ападкi амаль цалкам спыняцца i маразы ўзмацняцца. Тэмпература паветра ўначы 8—14 марозу, пры праясненнях да мiнус 18—23 градусаў; удзень 3—9 марозу, на ўсходзе краiны да мiнус 14 градусаў.

Фота Рамблер

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула